За час акупацыі практычна ўсе яўрэі Буда-Кашалёўскага раёна былі забітыя, а нешматлікія ацалелыя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах.

Яўрэяў у раёне забівалі ў Буда-Кашалёве, Уваравічах, вёсках Акцябр, Губічы, Сялец, Чырвоны Лужок, Мікалаеўка, Рудзянец і іншых месцах.

Рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, немцы стварылі на тэрыторыі раёна 2 гета:

у Буда-Кашалёве (26 кастрычніка 1941 — 27 снежня 1941), дзе былі закатаваныя і забітыя каля 500 чалавек; ва Уваравічах (восень 1941 — студзень 1942), дзе былі закатаваныя і забітыя каля 700 чалавек.

Помнікі забітым яўрэям раёна ўстаноўлены ў Буда-Кашалёве і ва УваравічахЛитин А., Шендерович И. В Уваровичах стонала земля .

Крыніцы

Літаратура

Буда-Кашалёўскі раён Катэгорыя:Гісторыя Буда-Кашалёўскага раёна