Тра́ўма (ад  — рана) — парушэнне анатамічнай цэласнасці і функцый тканак, органаў у выніку знешняга ўздзеяння. Вывучэннем займаецца траўматалогія.

У залежнасці ад фактару ўздзеяння адрозніваюць механічныя (вывіх, кантузія, пералом косці, рана і іншыя), тэрмічныя (апёк, абмаражэнне), хімічныя (уздзеянне шчолачаў, кіслот і іншых агрэсіўных рэчываў), акустычныя (уздзеянне гукаў празмернай сілы), баратраўмы (рэзкае змяненне ціску), прамянёвыя (радыяцыя), электратраўмы (паражэнне электрычным токам), камбінаваныя траўмы. У залежнасці ад абставін, у якіх адбылося знешняе ўздзеянне, адрозніваюць бытавыя, вытворчыя, спартыўныя, баявыя і іншыя траўмы.

Траўмы могуць быць ізаляваныя (пашкоджанне аднаго органа або ў межах аднаго сегмента апорна-рухальнага апарата), спалучаныя (суправаджаюцца пашкоджаннем апорна-рухальнага апарата і аднаго або некалькіх унутраных органаў), камбінаваныя (ад уздзеяння механічных і аднаго або больш немеханічных фактараў — тэрмічных, хімічных, радыяцыйных і іншых).

Таксама траўмы падзяляюць на адкрытыя, калі парушаецца цэласнасць скураных покрываў, і высокая верагоднасць пранікнення ў арганізм інфекцыйнага агента; закрытыя, пры якіх цэласнасць знешніх покрываў не парушана; вострыя (узнікаюць раптоўна); хранічныя (пад уздзеяннем фактараў, якія паўтараюцца).

Гл. таксама Траўматызм Псіхалагічная траўма

Крыніцы

Літаратура

Терновий К. С. Тра́вма // Українська радянська енциклопедія : у 12 т. / гол. ред. М. П. Бажан; редкол.: О. К. Антонов та ін. — 2-ге вид. — К. : Головна редакція УРЕ, 1984. — Т. 11, кн. 1 : Стодола — Фітогеографія. — С. 315. — 606, с., арк. іл. : іл., портр., карти с.

Спасылкі Травма на сайце Міністэрства надзвычайных сітуацый Расійскай Федэрацыі Оказание первой медицинской помощи при травмах // Кемераўскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт Травмы // Афіцыйны інтэрнэт-сайт муніцыпальнага ўтварэння горада Салехард Елена Селешук 15 декабря — день профилактики травматизма. Какие бывают травмы // Сайт Карэліцкай цэнтральнай раённай бальніцы Профессиональные травмы // Сусветная арганізацыя аховы здароўя