21 лістапада 2024 года невядомыя ўзброеныя баевікі напалі на вялікую калону аўтамабіляў мусульман-шыітаў у акрузе Курам пакістанскай правінцыі Хайбер-Пахтунхва. Атака стала адным з самых крывавых інцыдэнтаў канфесійнага гвалту на паўночным захадзе Пакістана за апошнія гады. Улады кваліфікавалі здарэнне як тэрарыстычны акт.
Як было заяўлена, чацвёра ўзброеных людзей адкрылі агонь па калоне з больш чым 200 аўтамабіляў, у якіх знаходзіліся мусульмане-шыіты. Людзі ехалі з Парачынара ў Пешавар па аддаленай шашы. Нападнікі першапачаткова нацэліліся на машыны суправаджэння паліцыі, якія былі прызначаныя для аховы калоны з-за папярэдніх выпадкаў канфесійнага гвалту на дарогах, а потым атакавалі грамадзянскіх. Расстрэл доўжыўся каля 40 хвілін, у выніку чаго загінулі 37 мужчын, пяцёра дзяцей і восем жанчын.
Атака выклікала аднаўленне міжканфесійных сутыкненняў у Кураме паміж шыітамі і сунітамі. Адбыліся беспарадкі. Пратэстоўцы падпальвалі жылыя дамы, крамы і паліцэйскія кантрольна-прапускныя пункты, паступалі паведамленні і аб стральбе. Да 23 лістапада ў ходзе міжканфесійных сутычак у Кураме загінулі 37 чалавек, больш за 300 крам і 100 дамоў былі разбураны32 killed in new sectarian violence in Pakistan.
Мясцовыя шыіцкія лідары раскрытыкавалі ўлады за няздольнасць забяспечыць належную бяспеку. Некалькі ўладальнікаў крам у Парачынары абвясцілі забастоўку ў знак пратэсту супраць гвалту ў рэгіёне.
З асуджэннем нападу выступілі Прэзідэнт Ірана Масуд Пезешкіян і прэс-сакратар Дзярждэпартамента ЗША Мэцью Мілер.
Гл. таксама Міжканфесійныя канфлікты ў Пакістане
Крыніцы
Катэгорыя:Падзеі 21 лістапада Катэгорыя:Лістапад 2024 года Катэгорыя:Масавыя забойствы Катэгорыя:Забойствы, здзейсненыя ў 2024 годзе Катэгорыя:Тэрарыстычныя акты 2024 года