Вуліца Брывібас ( — вуліца Свабоды) — цэнтральная вуліца Рыгі. Падзяляецца на бульвар Брывібас (прылягае да Старога горада, даўжыня — 572 м), уласна вуліцу Брывібас (даўжыня 3049 м, ад вуліцы Элізабэтэс да Паветранага моста) і перыферыйную частку — Брывібас гатвэ (8,45 км). Такім чынам, агульная даўжыня вуліцы — больш за 12 кіламетраў, яна вядзе ад Старога горада праз усю правабярэжную частку Рыгі да гарадской мяжы (за мікрараёнам Бергі, крыху далей Этнаграфічнага музея пад адкрытым небам). Катэгорыя:Вуліцы Рыгі
Źródło i licencja
Na podstawie: Wikipedia — Вуліца Брывібас (Рыга) · historia autorów.
Tekst: CC BY-SA 4.0.
Informacja o opracowaniu
Usunięto składnię wiki i szablony; dłuższe teksty skrócono.