Халім Малкоч (; ;  — ) — баснійскі імам, оберштурмфюрэр 13-й добраахвотніцкай горнапяхотнай дывізіі СС «Ханджар» (1-й харвацкай) нацысцкай Германіі. Вядомы як першы мусульманін, узнагароджаны Жалезным крыжам у эпоху нацысцкай Германіі; узнагароду атрымаў за падаўленне паўстання ў Вільфранш-дэ-Руэрг.

Біяграфія Да вайны Малкоч быў імамам у Босніі. Пасля пачатку прызваны ў Югаслаўскую каралеўскую армію.

Халім здаўся ў палон немцам, у 1943 годзе ўступіў у новаўтвораную 13-ю добраахвотніцкую горнапяхотную дывізію СС «Ханджар» і быў прызначаны імамам 13-га горнасапёрнага батальёна СС. У ліпені 1943 года ён выехаў з баснійскага мястэчка Улема ў Дрэздэн, дзе на працягу трох тыдняў вучыўся на спецыяльных курсах, арганізаваных групенфюрэрам СС Готлабам Бергерам і ганаровым афіцэрам СС Амінам аль-Хусейні, вялікім муфтыем Іерусаліма. Малкоч вывучаў нямецкую мову і структуру войскаў СС, у рамках культурнай праграмы ён наведаў Берлінскую Оперу, замак Бабельсберг, Патсдам і Нікаласзее.

17 верасня 1943 года баснійцы, незадаволеныя ўмовамі абыходжання ў дывізіі, паднялі адкрыты бунт у французскім Вільфранш-дэ-Руэрг. Нямецкі лекар Вільфрыд Швайгер заклікаў на дапамогу лаяльных войскам СС людзей, у тым ліку і Малкоча. Імам Малкоч угаварыў бунтаўнікоў здацца і скласці зброю. У кастрычніку 1943 года яго ўзнагародзілі за гэтыя заслугі Жалезным крыжам 2-га класа, а праз год прызначылі імамам дывізіі пасля таго, як ранейшы імам Абдула Мухасіловіч 21 кастрычніка 1944 года збег да югаслаўскіх партызан.

Пасля вайны Малкоч быў асуджаны югаслаўскім судом за супрацу з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. 7 сакавіка 1947 года павешаны ў Біхачы.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Імамы Катэгорыя:Афіцэры СС Катэгорыя:Кавалеры Жалезнага крыжа 2 класа