Адэля (Адэлія) Лаўрэнцьеўна Анісовіч (у дзявоцтве Сянкевіч; ) — беларуская мастачка дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Біяграфія Нарадзілася года ў Мінску. Скончыла ў 1932 годзе Мінскі педагагічны інстытут і ў 1941 годзе мастацкую студыю рабочай моладзі пры Саюзе мастакоў БССР, вучылася ў В. Волкава. Удзельніца мастацкіх выставак з 1936 года.

Працавала ў галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. У 1945—1960 гадах старшы мастак эксперыментальна-мастацкай лабараторыі інстытута «Белмясцпрампраект».

Член Беларускага саюза мастакоў з 1966 года.

Памерла года.

Творчасць Асноўныя творы: сувенірныя мастацкія вырабы, святочны габелен-абрус «Аднаўленне народнай гаспадаркі», габелен «Беларусь весяліцца», паясы і закладкі для кніг, парцьеры, дэкаратыўныя пласты «Стары Мінск», фаянсавая талерка «Новы Мінск». Прымала ўдзел у стварэнні альбома «Беларускі народны арнамент».

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі.

Узнагароды Узнагароджана бронзавым медалём ВДНГ СССР (1968).

Сям'я Верагодна, была ў шлюбе з мастаком Феафілам Анісовічам (1911—1988).

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Мастакі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі