Ты́мія мекленбургская (Timmia megapolitana) — від брыевых імхоў роду сямейства . Тыпавы від родуИгнатов М. С., Игнатова Е. А. ПОРЯДОК TIMMIALES Ochyra. Род 1. Timmia Hedw. — Тиммия // Arctoa.

Батанічнае апісанне Аднадомная лістасцябловая расліна. Утварае рыхлыя, жорсткія дзярнінкі зялёнага або бура-зялёнага колеру вышынёй да 3 (5—8) см, з карычневым лямцам. Сцябло простае або разгалінаванае, густа пакрытае лісцем. Лісце похвеннае, лінейна-ланцэтнай формы, пілаватае па краі, з моцнай, простай, часта пілаватай зверху жылкай, якая заканчваецца не верхавінцы ліста. Каробачка (2,5—3 мм) авальна-выцягнутая, коса нахіленая, з кароткай шыйкай, бураватага колеру, на пурпуровай ножцы даўжынёй 2—2,5 см. Перыстом падвойны. Вечка каробачкі нізкае, з маленькай бародавачкай. Каўпачок саламяна-жоўтага колеру, клабукападобнай формы. Споры 13-15 мкм. Спараносіць вясной.

Распаўсюджанне Від апісаны ў Германіі. Шырока распаўсюджаны у большасці лясных раёнаў Галарктыкі: у Цэнтральнай і Паўночнай Еўропе, на Каўказе, у Сярэдняй Азіі, Манголіі, на поўначы Кітая, у Гімалаях, на поўначы Японіі, у ЗША і Канадзе, але ў большасці раёнаў — нячасты від. На тэрыторыі Беларусі зрэдку трапляецца на балотах.

Расце на вільготных, цяністых выхадах вапнякоў, алювіяльных наносах ў поймах і па стромкіх берагах невялікіх рэк (часта на глебе без прыкмет выхаду вапнякоў), таксама на камлях дрэў на такіх берагах.

Від знаходзіцца пад аховай у шэрагу рэгіёнаў.

Сінонімы Паводле сайта The World Flora Online (WFO)The World Flora Online:

Крыніцы

Літаратура

Timmia megapolitana Hedw. — Тиммия мекленбургская // Рубцова А. В. Руководство по изучению мохообразных: учеб.-метод. пособие — Ижевск: Издательский центр «Удмуртский университет», 2018. — С. 97. — 104 с. — ISBN 978-5-4312-0602-3.

Спасылкі Timmia megapolitana Hedwig, Sp. Musc. Frond. 176. 1801. // Flora of North America Игнатов М. С., Игнатова Е. А. ПОРЯДОК TIMMIALES Ochyra. Род 1. Timmia Hedw. — Тиммия // Arctoa Баишева Э. З. Тиммия мекленбургская // Региональный интерактивный энциклопедический портал «Башкортостан» Тиммия мекленбургская — Timmia megapolitana Hedw. // Экологический центр «Экосистема»™, А. С. Боголюбов

Катэгорыя:Брыевыя імхі Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1801 годзе