За час акупацыі практычна ўсе яўрэі Хойніцкага раёна былі забітыя, а нешматлікія ацалелыя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах.

Яўрэяў у раёне забівалі ў ХойнікахСмиловицкий Л. Л. Беларусь. Из истории Холокоста. Хойники , вёсках Аравічы, Глінішча, Бабчын, Барысаўшчына, Кажушкі, Леніна, Навасёлкі, Пагоннае, Стралічава, Тульгавічы, Чамкоў і іншых месцах.

Немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, стварылі на тэрыторыі раёна 1 гета — у Хойніках, дзе за верасень—кастрычнік 1941 былі закатаваныя і забітыя не менш за 200 чалавек.

Помнік 366 яўрэям, забітым у Хойніках на працягу 1941—1942 гадоў, усталяваны ў 2007 годзе на старых яўрэйскіх могілках.

Крыніцы

Літаратура

Хойніцкі раён Катэгорыя:Гісторыя Хойніцкага раёна