Мора Амундсена — мора Паўднёвага акіяна каля берагоў Заходняй Антарктыды.
Размешчана каля Зямлі Мэры Бэрд, абмежавана востравам Тарстан з усходу і мысам Дарт з захаду. Мяжуе з марамі Роса і Белінсгаўзена. Названа ў гонар нарвежскага палярнага даследчыка Руаля Амундсена.
Знаходзіцца паміж 100 і 123° з. д. Плошча мора — 98 тыс. км², глыбіня да 585 м. Салёнасць 33,5 г/л. Сярэдняя тэмпература вады ніжэй 0 °C. Пакрытае льдамі.
Мора Амундсена насяляюць цюлень Роса, цюлень Уэдэла, марскі леапард, кіты, пінгвіны.
Літаратура
— С. 326.
Катэгорыя:Моры Паўднёвага акіяна Катэгорыя:Руаль Амундсен Катэгорыя:Ускраінныя моры Катэгорыя:Аб’екты, названыя ў гонар людзей