Ва́йдава (), Ва́йдва(, ) — рака ў Латвіі і Эстоніі. Смілтэнскага і Алуксненскага краёў, у Эстоніі — па тэрыторыі павета Вырумаа. Левы прыток Мустйыгі.
Даўжыня — 72 км (паводле іншых звестак — 71 км). У верхняй палове цячэ па Вайдаўскім паніжэнні Алуксненскага ўзвышша, у ніжняй — па Трапенскай раўніне Талаўскай нізіны. Вусце Вайдавы знаходзіцца на вышыні 58 м над узроўнем мора, за 26 км па левым беразе Мустйыгі, на адлегласці 2,5 км на захад ад вёскі Мыністэ ў заходняй частцы эстонскай воласці Рыўгэ. Ухіл — 1,58 м/км, падзенне — 114 м. Плошча вадазборнага басейна — 559 км² (па іншых дадзеных — 558 км²). Крыніцы
Катэгорыя:Рэкі Латвіі Катэгорыя:Рэкі Эстоніі