Сусветная выстава 1939—1940 гадоў у Нью-Ёрку () — , якая праходзіла ў Нью-Ёрку з 30 красавіка 1939 года да 27 кастрычніка 1940 года. Тэма выставы: «Свет заўтрашняга дня».
Выставачны арэал размяшчаўся ў парку і займаў плошчу 4,9 км², што з’яўляецца пакуль не пабітым рэкордам. Выставу наведала каля 44 мільёнаў чалавек.
Выстава была падзелена на тэматычныя зоны: транспарт, камунікацыі, прадукты харчавання, кіраванне і г. д.
Падчас выставы пачалася Другая сусветная вайна. Польская дэлегацыя, якая прыбыла на цырымонію адкрыцця, з-за яе пачатку засталася ў Злучаных Штатах разам з так і не адкрытым помнікам каралю Польшчы Ягайлу, дзе ён намаляваны верхам з двума скрыжаванымі над галавой грунвальдскімі мячамі. У 1945 годзе яго ўсталявалі на гранітны пастамент праекту амерыканскага архітэктара ў Нью-Ёрка.
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Сусветныя выстаўкі Катэгорыя:З’явіліся ў 1939 годзе Катэгорыя:1939 год у ЗША Катэгорыя:1940 год у ЗША