Зво́нкі (адз. л. зво́нка) — картачная масць чырвонага колеру ў форме ромба ў стандартных ігральных картах французскай калоды.

Этымалогія Арыгінальная французская назва масці — «каро» () ўзыходзіць да лацінскага слова «quadrum», якое азначае «квадрат» ці «прамавугольнік»Wolfgang Pfeifer: Etymologisches Wörterbuch des Deutschen. 8. Auflage. Deutscher Taschenbuch Verlag, Munich, 2005, .. Беларуская назва паходзіць ад слова «званочкі», таму што на картах адпаведнай масці былі памаляваныя іменна званочкі. Такі выгляд () захоўваецца ў нямецкай і швейцарскай калодах.

Усходнеславянскае бу́бня (бу́бы, бу́бна, бубня́, бубны; , ) лічыцца запазычаннем з чэшскага «bubny», якое азначае літаральна «званочкі». Але ўкраінскі мовазнавец Яраслаў-Багдан Рудніцкі, услед за Іванам Агіенкам і іншымі, лічыць гэта не запазычаннем, а ўтварэннем прама ад бу́бенRudnyc’kyj J. В. An etymological dictionary of the Ukrainian language. Vol. 1-2. Winnipeg, 1962—1982..

Апісанне Звонкі звычайна маюць ромбападобную форму — паралелаграм з чатырма роўнымі бакамі. Бакі часам злёгку закруглены, што робіць сімвал падобным на астроіда. Часцей за ўсё звонкі малююцца чырвонымі, аднак у брыджы яны могуць быць сінімі, а ў турнірнай калодзе ската маюць жоўты ці аранжавы колер.

У галерэі ніжэй паказаны звонкі французскай калоды з 52 карт.

Цікавыя факты У Расійскай імперыі зняволеныя насілі на адзенні знак у выглядзе жоўтага ромба, які называлі «званковы туз» (бубновый туз).

Коды сімвала масці пры наборы тэкстаў Юнікод — U+2666 і U+2662

♦ ♢

HTML — ♦ (або ♦) і ♢

♦ ♢

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Картачныя масці Катэгорыя:Картачныя гульні