Дом Райніса і Апазіі () — мемарыяльны музей найбуйнейшых латышскіх літаратараў, мужа і жонкі Райніса (1865—1929) і Аспазіі (1865—1943). Адкрыты ў 1988 годзе.
Музей размешчаны ў двухпавярховым драўляным доме ў цэнтры Рыгі (вуліца Базніцас, дом 30). Дом быў набыты мужам і жонкай у 1924 годзе, а пасяліліся яны там у адной з кватэр 15 верасня 1926 года. Райніс пражыў у гэтым доме да сваёй смерці, Аспазія пераехала на новае месца вясной 1933 года.
Захаваўся дакументальны фільм 1920-х гадоў, у якім можна ўбачыць паэтаў у іх кватэры. Крыніцы
Катэгорыя:Музеі Рыгі