Свэтэ або Шветэ (, ) — рака на поўначы Літвы і поўдні Латвіі, прыток ракі Ліелупэ(басейн Балтыйскага мора). У вярхоўях у засушлівыя гады перасыхае.
Даўжыня ракі — 123 км (у Латвіі 75 км), і плошча яе басейна — 2380 км² (у Латвіі 1873 км²).
Рака бярэ пачатак паблізу вёскі Туламін, за 16 км на паўднёвы ўсход ад Куршэная. Упадае ў раку Ліелупэ за 8 км на паўночны захад ад Елгавы. Працякае цераз Шаўляйскі і Іанішскі раёны Літвы і Тэрвэцкі і Елгаўскі краі Латвіі. Прытокі: Аўцэ.
Крыніцы
Катэгорыя:Рэкі Латвіі Катэгорыя:Рэкі Літвы