Бэрзэ, таксама Бэрзупэ — рака ў Латвіі, прыток Свэтэ. Даўжыня — 109 км.
Працякае па тэрыторыі Добэльскага і Елгаўскага краёў. Бярэ пачатак на Ліелауцкіх узгорках у паўднёвай частцы Усходне-Курзэмскага ўзвышша. У верхнім цячэнні пятляе між узгоркаў. Берагі пастаянныя, парослыя лесам. Крыху вышэй пасёлка Біксты, у Бэрзэ ўпадае пратока з возера Зэбрус — Зушупітэ. Каля Анннеікі знаходзіцца малая ГЭС і яе вадасховішча. У ХІХ ст. быў пракапаны канал, які адводзіць воды Бэрзупэ ў раку Свэтэ. Да таго Бэрзэ ўпадала ў раку Ліелупэ каля Калнцыемса. Крыніцы
Катэгорыя:Рэкі Латвіі