Імператар Гуань У (, ; 5 да н. э. — 57) — 17-ы імператар кітайскай дынастыі Хань. Сапраўднае імя Лю Сюй. Храмавае імя — Шыцзу.

Біяграфія Спачатку падтрымліваў паўстанне на чале з Лю Сюанем і Лю Янам супраць імператара Ван Мана. У 25 годзе, скарыстаўшыся памылкаі Лю Сюаня (імператара Геншы), захапіў уладу. Але яшчэ доўгі час яму давялося весці барацьбу з іншымі прэтэндэнтамі. Імператар Гуан У змог аб’яднаць пад сваёй уладай Кітай у 36 годзе пасля ліквідацыі дынастыі Сінь, грамадзянскай вайны і паўстання Чырванабровых. Заснаванне Позняй Хань было актам аднаўлення Ханскай дынастыі.

Імператару Гуан У прыпісваюць заснаванне новай сталіцы ў Лаяне і правядзенне зямельнай рэформы.

У Кітаі імператар Гуан У лічыцца таленавітым палкаводцам. Нягледзячы на гэта, у адрозненне ад многіх пазнейшых кітайскіх манархаў, ён аддаваў перавагу мірным метадам вырашэння ваенных праблем.

Крыніцы

Літаратура

Крижанівський О. П. Історія стародавнього Сходу: Курс лекцій. — К. : Либідь, 1996. Крижанівський О. П. Історія стародавнього Сходу: Підручник. — К. : Либідь, 2000-2002-2006. — 592 с. — ISBN 966-06-0245-6. Джастин Уинтл. История Китая.(Подробный справочник по истории). Перевод с англ. Москва. АСТ:Астрель. 2008. — 288с. с.59-60. Джастин Уинтл. История Китая.(Подробный справочник по истории). Перевод с англ. Москва. АСТ:Астрель. 2008. — 288с. с.59-60.