Шляхецкі рух, у літоўскай гістарыяграфіі таксама старалітоўцы — сепаратысцкі рух у Расійскай імперыі, які выступаў за аднаўленне Рэчы Паспалітай, у тым ліку яе складовай часткі — Вялікага Княства Літоўскага. Быў прадстаўлены польскай і вялікалітоўскай (беларуска-літоўскай) шляхтай.

Гісторыя Пасля падзелаў 1772, 1793 і 1795 гадоў Рэчы Паспалітай — федэрацыі, у склад якой уваходзілі Каралеўства Польскае і Вялікае Княства Літоўскае, значная частка былой дзяржавы апынулася ў складзе Расійскай імперыі. Мясцовая шляхта, усведамляючы сваё вялікалітоўскае або польскае паходжанне, лічыла сябе прадстаўнікамі народа Рэчы Паспалітай, размаўляла на польскай мове, у значнай ступені знаходзілася ў арбіце польскай культуры. Усведамленне страты дзяржаўнасці, якое падсілкоўвалася ўспамінамі пра былыя палітычныя правы, а таксама з дапамогай існуючай сістэмы школьнай адукацыі, арыентаванай на польска-вялікалітоўскую культуру (у большасці школ выкладанне вялося на польскай мове), праз каталіцкі касцёл і іншае, фармавала патрыятычныя настроі. У асяроддзі шляхты паўсталі пратэст супраць расійскага панавання і імкненне да барацьбы за аднаўленне Рэчы ПаспалітайИстория восстания 1863–1864 гг. на территории Беларуси (обзорная справка) // «Архивы Беларуси» — официальный сайт Департамента по архивам и делопроизводству Министерства юстиции Республики Беларусь..

Перыяд актыўнасці шляхецкага руху прыпадае на 1794—1863 гады і ўключае ў сябе паўстанне Касцюшкі 1794 года, паўстанне 1830—1831 гадоў, паўстанне 1863—1864 гадоўДавидович, А. В. Особенности развития белорусской шляхты в 14-19 веках / А. В. Давидович // Наука - образованию, производству, экономике : материалы Седьмой международной научно-технической конференции : в 3 т. / Белорусский национальный технический университет ; редкол.: Б. М. Хрусталев, Ф. А. Романюк, А. С. Калиниченко. – Минск : БНТУ, 2009. – Т. 3. – С. 121..

Пасля правалу апошняга выступлення на беларуска-літоўскіх землях ідэя аднаўлення Рэчы Паспалітай у цэлым і Вялікага Княства Літоўскага ў прыватнасці губляе сваю актуальнасць. Літоўцы і беларусы, пачаўшы ўсведамляць сябе як нацыі, перайшлі да ідэй пабудовы нацыянальных дзяржаў (да Першай сусветнай вайны — толькі як аўтаномій у складзе Расіі). Аднак палітычная спадчына Вялікага Княства Літоўскага заняла важнае месца ў іх ідэалогіях. Менавіта са шляхты, у асноўным, паходзяць вядомыя дзеячы беларускага нацыянальнага руху XIX—XX стагоддзяў — такія як браты А. і І. Луцкевічы, В. Іваноўскі, А. Пашкевіч, Я. Купала і іншыя. У Літве ў гэты перыяд паўстаў рух т. зв. «младалітоўцаў» — этнічных літоўцаў, якія выступалі за пабудову нацыянальнай дзяржавы на тэрыторыі пражывання свайго народа. Яны супрацьпастаўлялі сябе «старалітоўцам» — прыхільнікам адраджэння Вялікага Княства Літоўскага, якія этнічна былі прадстаўнікамі розных нацыянальнасцяў.

Нягледзячы на тое, што літоўцы і беларусы з другой паловы XIX пайшлі ўласнымі шляхамі, ідэя аб’яднаць два народы ў рамках адной аўтаноміі ці дзяржавы праіснавала аж да сярэдзіны 1920-х гадоў (гл. Краёўцы, Вялікае Княства Літоўска-Беларускае, Літоўска-Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка).

У сваю чаргу польскі сацыялістычны рух (Польская партыя сацыялістычная на чале з Юзафам Пілсудскім) аказаўся больш пераемным былым шляхецкім ідэям Рэчы Паспалітай, бо прадугледжваў пабудову сваёй дзяржавы не на польскіх этнаграфічных межах, а на межах Рэчы Паспалітай да падзелаў у 1772 г. і на федэралісцкіх прынцыпах; а польскія нацыяналісты (нацыяльныя-дэмакраты на чале з Раманам Дмоўскім) выступалі за стварэнне польскай дзяржавы выключна ў польскіх этнаграфічным межах.

Крыніцы

Катэгорыя:Сепаратызм Катэгорыя:Гісторыя Літвы Катэгорыя:Гісторыя Польшчы Катэгорыя:Шляхта Катэгорыя:Гісторыя Беларусі (1795—1918)