За час акупацыі практычна ўсе яўрэі Дзятлаўскага раёна былі забітыя, а нешматлікія выратаваныя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах.
Немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, стварылі на тэрыторыі раёна 4 гета:
У гета пасёлка Дварэц (вясна 1942 — 13 снежня 1942) былі забітыя каля 8000 чалавек. У гета горада Дзятлава (22 лютага 1942 — 8 жніўня 1942) былі закатаваныя і забітыя прыкладна 3500 чалавек. У гета пасёлка Казлоўшчына (лета 1941 — 24 лістапада 1941) былі забітыя 300 чалавек. У гета ў пасёлку Наваельня (вясна 1942 — лета 1943) былі забітыя 850 чалавек.
У Дзятлаўскім раёне 7 чалавек былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага Мемарыяльнага комплексу Катастрофы і гераізму яўрэйскага народа «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны»: Лаўнік Іван, Юлія і СяргейЯд Вашем. История спасения. Лавник Иван. , Петраш Антон, Ева, Бенедыкт і Вераніка (Вера)Яд Вашем. История спасения. Петраш Антон. .
Помнікі забітым нацыстамі яўрэям раёна ўстаноўлены ў населеных пунктах Дварэц, Дзятлава, Казлоўшчына, Наваельня і Коцькі.
Крыніцы
Літаратура А. М. Iванашка, У. К. Касько i iнш. (рэдкал.), П. М. Бараноўскi, I. Я. Скарынкін (укладальнікi). «Памяць. Дзятлаўскi раён». — Минск: Універсітэцкае, 1997. — 398 с. — ISBN 985-09-0068-7.
Дзятлаўскі раён Катэгорыя:Гісторыя Дзятлаўскага раёна