Увечары 20 снежня 2024 года ў нямецкім горадзе Магдэбург кіроўца BMW наўмысна накіраваў машыну ў бок людзей на калядным кірмашы. Станам на 21 снежня вядома пра пяць загінулых (у студзені ад траўм памерла шостая ахвяра) і больш за 200 пацярпелых, сярод якіх каля 40 знаходзіліся ў крытычным станеhttps://www.washingtonpost.com/world/2024/12/21/germany-christmas-market-attack-suspect-magdeburg/.
Наезд на натоўп у Магдэбургу адбыўся на наступны дзень пасля восьмай гадавіны наезду грузавіка на калядны рынак у Берліне ў 2016 годзе, у выніку таго тэракту, здзейсненага Ісламскай дзяржавай, загінулі 12 чалавек і 56 атрымалі раненні.
Кіроўца аўтамабіля быў затрыманы паліцыяй на месцы. Па даных нямецкай газеты Die Welt, за рулём аўтамабіля, узятага напракат, быў Талеб Аль-Абдулмахсен (), мужчына 1974 года нараджэння, ураджэнец Саудаўскай Аравіі. У яго меўся від на жыхарства у ФРГ, і ён працаваў лекарам. Паводле інфармацыі нямецкага часопіса Der Spiegel, мужчына, па адукацыі псіхіятр, прыехаў у краіну ў 2006 годзе, а праз дзесяць гадоў змог атрымаць статус бежанца.
Паліцыя Магдэбурга заклікала грамадзян заставацца дома. У суседніх гарадах улады рэагавалі па-рознаму: калі Калядны рынак у горадзе Эрфурт быў зачынены, то ў Гале меры бяспекі не ўзмацнілі.
Крыніцы
Катэгорыя:Магдэбург Катэгорыя:2024 год у Германіі Катэгорыя:Падзеі 20 снежня Катэгорыя:Масавыя забойствы ў Германіі Катэгорыя:Снежань 2024 года Катэгорыя:Тэрарыстычныя акты 2024 года