Рэзэкнэ () — рака на ўсходзе Латвіі, у гістарычным рэгіёне Латгалія. Адносіцца да басейна ракі Даўгава. Выток знаходзіцца на Латгальскім узвышшы, а вусце ва Усходнелатвійскай нізіне. Даўжыня ракі — 116 км, а яе ўхіл 0,61 м/км. Сярэдняя шырыня рэчышча — 9,5 метраў, сярэдняя глыбіня ракі 1-1,1 м. Паводле дадзеных латвійскага цэнтра асяроддзя, геалогіі і метэаралогіі, сярэдняя хуткасць цячэння ніжэй горада Рэзэкнэ — 5,5 м³/с, дасягаючы свайго максімуму ўвесну і ў чэрвені, а мінімуму (0,63 м³/с), у верасні. Крыніцы
Катэгорыя:Рэкі Латвіі