Лі́хаўня (, ) — былая вёска ў Вербавіцкім сельсавеце Нараўлянскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.

Геаграфія Размешчана на тэрыторыі Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка.

За 17 км на поўдзень ад Нароўлі, 42 км ад чыгуначнай станцыі Ельск (на лініі Калінкавічы — Оўруч), 197 км ад Гомеля.

Стаяла на рацэ Славечна (прыток ракі Прыпяць).

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, а затым аўтадарозе Дзёрнавічы — Нароўля.

Гісторыя Па пісьмовых крыніцах вядомая з пачатку XIX стагоддзя як паселішча ў Нараўлянскай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні. У 1879 годзе пазначана як паселішча ў Цешкаўскім царкоўным прыходзе. У 1890 годзе адкрыта школа граматы. У 1931 годзе арганізаваны калгас «Чырвоная пчолка», працавала кузня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны дзейнічала падпольная група (кіраўнік А. Войка). Вызвалена 27 лістапада 1943 года. 24 жыхары загінулі на фронце.

Да 29 кастрычніка 1959 года вёска ўваходзіла ў склад Цешкаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 кастрычніка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 16..

У 1986 годзе ўваходзіла ў склад саўгаса «Дзёрнавічы».

У сувязі з вельмі высокай забруджанасцю будынкі разбураныя і пахаваныя пад тоўстым пластом зямлі. У сувязі з радыяцыйным забруджваннем пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС жыхары (24 сям’і) пераселены ў 1986 годзе ў чыстыя месцы, пераважна ў вёску Васілёўка Светлагорскага раёна.

Да 8 студзеня 1987 года ўваходзіла ў склад Дзёрнавіцкага сельсаветаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 8 студзеня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901)..

З 2005 года выключана з дадзеных па ўліку і рэгістрацыі адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак як фактычна неіснуючая.

Насельніцтва 1897 год: 30 двароў, 190 жыхароў 1908 год: 40 двароў, 249 жыхароў 1959 год: 189 жыхароў 1986 год: 24 двары, 43 жыхары 1986 год: 24 сям’і

Вядомыя ўраджэнцы Эдуард Іосіфавіч Збароўскі — доктар медыцынскіх навук, прафесар.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Населеныя пункты Беларусі, адселеныя пасля Чарнобыльскай катастрофы