Жэнеўскі пратакол ці Пратакол аб аднаўленні Аўстрыі () — пагадненне, заключанае 4 кастрычніка 1922 года паміж урадам Аўстрыі (падпісалі Ігнац Зейпель і Альберт фон Менсдорф-Пулі-Дзітрыхштайн) і ўрадамі Вялікабрытаніі, Францыі, Італіі і Чэхаславакіі. Палажэнні пратакола дзейнічалі да аншлюсу Аўстрыі нацысцкай Германіяй у 1938 годзе.

Аўстрыя атрымала 20-гадовую пазыку Лігі Нацый у памеры 650 мільёнаў залатых крон, каб пакласці канец гіперінфляцыі пасля Першай сусветнай вайны шляхам увядзення шылінгаSuppan, A. Zwischen Staatsbankrott und Genfer Sanierung: 11. Juni 1921 bis 6. November 1922 / Arnold Suppan // Aussenpolitische Dokumente der Republik Österreich 1918-1938. Band 4. Verlag für Geschichte und Politik. — Wien 2002. — S. 8, 446. — ISBN 3-70280-355-6.. Жэнеўскі пратакол змяшчаў міжнародную гарантыю суверэнітэту Аўстрыі. Узамен краіна пагадзілася заставацца незалежнай, г.зн. не далучацца да Германіі (забарона на аншлюс).

П выплачваліся рэгулярна да аншлюсу ў 1938 годзе, былі прыпынены падчас Другой сусветнай вайны. Пасля яго заканчэння

Аўстрыя працягвала плацяжы па пагашэнні аблігацый Лігі Нацый і пасля Другой сусветнай вайны, пакуль яны не былі пагашаны ў 1980 годзе.

Літаратура

Крыніцы

Катэгорыя:Наступствы Першай сусветнай вайны Катэгорыя:Ліга Нацый Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Аўстрыі Катэгорыя:Дагаворы Францыі перыяду Трэцяй рэспублікі Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Італіі Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Чэхаславакіі