Вало́ба, Волаба — возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Дрыса, за 34 кіламетры на ўсход ад гарадскога пасёлка Расоны, каля вёскі Азёрная на тэрыторыі ландшафтнага заказніка Сіньша.

Плошча паверхні 3,32 км². Найбольшая глыбіня 9,9 м. Даўжыня 4,62 км. Найбольшая шырыня 1,4 км. Даўжыня берагавой лініі 17,1 км. Аб’ём вады 17,2 млн. м³. Плошча вадазбору 51,1 км².

Катлавіна складанай формы, з мноствам заліваў, ляжыць сярод маляўнічных азёр, аб’яднаных пратокамі з ракой Дрыса. Схілы катлавіны вышынёй 9—15 метраў (на паўднёвым захадзе і поўдні 5—7 метраў), пад лесам, на захадзе разараныя. Берагі пясчаныя, на ўсходзе зліваюцца са схіламі. Ёсць 9 астравоў агульнай плошчай 7 га. Прыбярэжная зона да глыбіні 3—4 метры (у заходняй частцы да 5—7 метраў) пясчаная. Зарастае ўздоўж берагоў, шырыня паласы расліннасці да 30 метраў. Упадае рака Студзёніца, ручай з возера ОпцінаЛяшковіч Л. Я. Опціна // . Злучана шырокай і глыбокай пратокай з возерам Сіньша.

У возеры водзяцца шчупак, плотка, лешч, гусцяра, краснапёрка, акунь, мянтуз, лінь і іншыя віды рыб.

Літаратура

Блакітны скарб Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2007.

Спасылкі Возера Валоба

Катэгорыя:Азёры Расонскага раёна Катэгорыя:Басейн Дрысы