Цела чалавека — фізічная структура арганізма чалавека, якая складаецца з клетак, тканак, органаў і сістэм, што ўзаемадзейнічаюць для забеспячэння жыццядзейнасці, падтрымання гамеастазу і выканання фізічных і псіхічных функцый.
Асноўныя часткі цела чалавека — галава, шыя, тулава, верхнія і ніжнія канцавіны (рукі і ногі).
Будову чалавечага цела вывучае анатомія чалавека.
Узроўні арганізацыі Выдзяляюць наступныя ўзроўні арганізацыі чалавечага цела: Хімічны ўзровень. На хімічным узроўні цела складаецца з субатамных часціц, атамаў і малекул. Структуры цела чалавека маюць у сабе малекулы вады, бялкі, вугляводы і г.д. Клеткавы ўзровень. Усе структуры цела складаюцца з клетак — найменшых незалежных функцыянальных адзінак жывых арганізмаў. Тканкавы ўзровень. Групы падобных клетак аб’ядноўваюцца ў тканкі. Узровень органаў. На гэтым узроўні органы ўтвараюцца з некалькіх відаў тканак. Узровень сістэм органаў. Групы органаў працуюць разам для выканання разнастайных функцый і забеспячэння патрэб цела. Адны і тыя ж органы могуць выконваць функцыі ў розных сістэмах. Арганізменны ўзровень. Найвышэйшы ўзровень, на якім усе сістэмы органаў утвараюць асобны арганізм.
Хімічны склад Найбольш распаўсюджаныя паводле масы хімічныя элементы ў целе чалавека — кісларод (65 %), вуглярод (18 %) і вадарод (10 %). Усе іншыя элементы складаюць 7 % масы цела.
Гл. таксама Анатомія чалавека Спіс абсягаў цела чалавека
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Анатомія чалавека