Маза-Югла () — рака ў Латвіі, левы складальнік ракі Югла. Даўжыня ракі — 119 км, плошча вадазборнага басейна — 675,3 км².
Бярэ пачатак у Таўрупскай воласці на заходніх схілах Цэнтральна-Відзэмскага ўзвышша. Цячэ пераважна ў заходнім напрамку праз лясы паралельна рацэ Ліела-Югла. У ніжнім цячэнні працякае па Прыморскай нізіне. Зліваецца з ракой Ліела-Югла ў паўднёва-ўсходняй частцы возера Юглас.
Рака звілістая, берагі пераважна нізінныя. Дно камяніста-пясчанае, месцамі невялікія парогі. Падзенне рэчышча ў верхнім цячэнні — 3-4 м/км. На берагах месцамі знаходзяцца дэвонскія агаленні. У ніжнім цячэнні па берагах растуць трыснёг, чарот і аер. Каля вёскі Дабэлніякі на рацэ пабудавана ГЭС. Крыніцы
Катэгорыя:Рэкі Латвіі Катэгорыя:Прытокі Заходняй Дзвіны