Немаршанскія (Niemorszańscy) — шляхецкі род герба «Палова Арла».

Магчыма род звязаны з «дваром» ў Жамойці, упершыню згаданым пад 1575 годам. Таксама яшчэ з 1571 года вядомы акт замены баярскіх зямель на землі сялян гаспадарскай Відуклеўскай воласці, дзе згаданы баяры Пацэвічы і валокі Немаршанскія, напэўна валокі «двара» Немаршаны. У 2-й палове XIX ст. вядомы прынамсі дзве ваколіцы Немаршаны, размешчаныя паблізу, але ў розных парафіях, тады імі валодалі шэраг шляхецкіх родаў, але Немаршанскіх сярод іх няма.

Ян Цехановіч называе Пацэвічаў-Немаршанскіх гербу «Палова Арла» даўнімі абывацелямі Ашмянскага павета.Ciechanowicz, J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego: w 6 t. — Rzeszów: Fosze, 2001—2006. — ISBN 8387602809; 8387602817 (t. 1); 8387602825 (t. 2); 8387602868 (t. 3); 8387602876 (t. 4); 8387602884 (t. 5); 8360075670 (t. 6); 8387602817.

Род зацверджаны Указам Дэпартамента Герольдыі.

Паводле вываду шляхецтва, пачынальнік роду згаданы ў рэестры «шляхце, што была за каралём Уладзіславам Ягайлам на вайне з крыжакамі», датаваным 1520 годам.

Аднак, у радаводзе з таго самага вываду Філіцыян Немаршанскі паказаны толькі сёмым каленам роду.

Паводле Змітра Юркевіча, продак Немаршанскіх у 1731 годзе купіў у Прушынскіх частку Лошыцы, напэўна, гэта тычылася Дварышча, якое пазней стала часткай маёнтка Лошыца Немаршанскіх.

Напачатку XX ст. валодалі маёнткам Лошыца пад Мінскам і маёнткамі ў Барысаўскім павеце.

Вядомыя асобы

Ежы, 1716https://www.szukajwarchiwach.gov.pl/ru/jednostka/-/jednostka/28280495 Тадэвуш (магчыма тоесны Фаме, бацьку Юзафа / Іосіфа Фаміча ніжэй) — згаданы пад 1765 годам сярод шляхты Менскай парафіі Менскага ваяводстваРэестр попісавы вяльможных іх міласцяў паноў сенатараў, дыгнітараў, ураднікаў земскіх і гродскіх, рыцарства, шляхты і абывацеляў Найсвяцейшага Менскага ваяводства з пададзеных ад вяльможных іх міласцяў паноў ротмістраў Менскага ваяводства, у Менску 01.10.1765 г. складзены; Крыніца: НГАБ ф. 1769, воп. 1, спр. 4, л. 85-90 аб.Заливако А. Фамильный архив рода Заливако. В 5 книгах. Кн. 3. Мн. 2016. С. 76—93., потым сярод шляхты-удзельнікаў сейміка Менская ваяводства 8 лютага 1787 года, і, магчыма, толькі пад прозвішчам сярод выбаршчыкаў земскага суда Менскага ваяводства 6 сакавіка 1792 годаСпіс шляхты Менскага ваяводства на сейміку 6 сакавіка 1792 года пры выбарах земскага суда; Крыніца: НГАБ ф. 1769 воп. 1 спр. 23 л. 138—200.. Юзаф / Іосіф (магчыма тоесны наступнаму), ад 1769 года ў шлюбе з Кацярынай з Шышак Марыя Тэкля Клара (*1785). У шлюбе з Ёахімам Невяровічам Юзаф / Іосіф Фаміч (магчыма тоесны папярэдняму), да мая 1793 года прызначаны ў першы склад асэсараў Мінскай казённайЕрашэвіч, А. У. Мінская казённая палата канца XVIII — першай паловы XIX ст. : нарматыўныя ўмовы дзейнасці і агляд дакументальных матэрыялаў // Беларускі археаграфічны штогоднік. — 2008. — Вып. 9. — С. 177—187. — С. 178., якая кіравала дзяржаўнай маёмасцю і будаўніцтвам у губерні. Неўзабаве выкупіў маёнтак пры «вялікай дарозе пінскай», то-бок Лошыцу Адзінцоўскую (пазней званую па ім Лошыцай Немаршанскай). Станіслаў, суддзя менскі гродскі, у 1785 годзе пабудаваў у сваім маёнтку Дварышча мураваную капліцу.Kartka z dziejów kościoła katolickiego w Rosyi : biskupstwo mińskie / opisał wg źródeł wiarygodnych X. Y. Z. — Kraków: nakł. i druk Wł. L. Anczyca i Spółki, 1889. — S. 89. Каятан з Даўгердзішак Ашмянскага павета. У шлюбе з Антанінай з Ганаў. Мінскі павятовы межавы суддзя (1829—1830), ашмянскі межавы суддзя (1831—1835), мінскі губернскі межавы суддзя (1836—1843). Роберт Ян Юзаф (нар. 27.5(5.6).1832) Адэлаіда Марыя Стэфанія (нар. 24.12.1834(20.1.1835)) Баляслаў Тадэвуш (*11-14.12.1836 — +12.12.1908), падпісчык з Ушы на выданне Klechdy, starożytne podania i powieści ludowe (1876) Казіміра Уладзіслава Вайціцкага. Пахаваны на 3-й кватэры № 4695 Старых Росаў у Вільні. Антоні / Антон. Родны брат Філіцыяна.НГАБ, ф. 159 воп. 1 спр. 5932 Справа пра ўвядзенне ва ўладанне Напалеона Чарноцкага маёнткам Піятроўшчызнаю. 12.06.1858-13.06.1858 Валодаў маёнткам Лошыца Мінскага павета (170 муж.). Старшыня Мінскага межавога суда. У 1850 годзе валодаў маёнткам ў Вілейскім павеце. Адрыян (*каля 1815 — пасля 1888Спіс землеўласнікаў Мінскай губерні за 1888 год.), католік. Скончыў Мінскую губернскую гімназію, працаваў канцылярыстам Мінскага губернскага межавога суда (06.06.1833), затым на адпаведнай пасадзе ў Мінскім ДДС (04.09.1836-17.06.1844). Па выбарах дваранства прызначаны на пасаду засядацеля Мінскай крымінальнай палаты (30.09.1844). Падчас службы ўзводзіўся ў чын калежскага рэгістратара (09.12.1835), губернскага сакратара (09.12.1839). За час службы тройчы быў у адпачынку (17.12.1834-17.02.1835; 26.06.1835-26.08.1835; 19.08.1938-02.09.1838). Эльжбета (1830-28.11.1886), у шлюбе Тукала Соф’я, у шлюбе Валодзька Філіцыян. Родны брат Антонія. Разам з жонкай валодаў маёнткам Дворышча Мінскага павета (212 муж.). У 1835 годзе набыў 12 двароў у Строчыцах Мінскага павета ў Антаніны з Іваніцкіх, спадчыну па яе мужы Яне Чачоце, а ў 1840 годзе прадаў Строчыцкі фальварак, вёску і засценак Паповічы Юльяну Таўтагерду-Джневічу. Юзаф / Іосіф (*каля 1811 — +да чэрвеня 1858), католік. Скончыў Мінскую губернскую гімназію, працаваў канцылярыстам у Мінскім ДДС (09.12.1832-26.09.1835). Па выніках выбараў дваранства прызначаны на пасаду суддзі Мінскага губернскага межавога суда (17.10.1835). Падчас службы ўзводзіўся ў чын калежскага рэгістратара (19.10.1837). У шлюбе з Амеліяй з Тукалаў. Інгацы, з дзяцінства быў вядомы непамерным апетытам, паводле легенды, праеў маёнтак Ружа, у шлюбе Дыбоўская. Ганна (+люты 1856), у першым шлюбе Сялявіна, у другім шлюбе з Напалеонам Язафатавічам Чарноцкім.

Крыніцы

Літаратура Czesław Malewski. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. Powiaty lidzki, oszmiański i wileński. — Warszawa, 2016. — S. 314. 678 (згаданы толькі Каятан з Даўгердзішак). Архівісты Мінскага дваранскага дэпутацкага сходу (частка ІІІ, літары К-Н) // Архіварыус : зб. навук. паведамл. і арт. — Мінск, 2012. — Вып. 10 . — С. 295—301. // Голас Радзімы № 51 (2089), 22 снежня 1988. — С. 6. (згаданы толькі Каятан, яго жонка і дзеці, а таксама нейкая Гелена Немаршанская пад 1854 годам і нейкая А. Ф. Немаршанская, уладальніца Шапавалаў у 1865—1875 гадах, якіх немагчыма ідэнтыфікаваць)

Немаршанскія