Strigea robusta — від смактуноў з сямейства . Выклікае развіццё дэфармацый канечнасцяў апалонікаў з роду , вядомых у навуцы як «анамалія P». Упершыню «анамалію P» апісаў вядомы французскі біёлаг . Гэта другі выпадак дэфармацыі канечнасцяў у амфібій пад дзеяннем смактуноў у бок іх павелічэння, які закранае тэрыторыю Еўразіі. Першы варыянт вядомы для амфібій Паўночнай Амерыкі пад дзеяннем трэматоды .

Марфалогія Марыта. Цела 2-2, 5 мм даўжыні, падзеленае на два прыблізна роўных сегменты. Пярэдні сегмент з маленькай адтулінай галаўной чашы, з шырокімі латэральнымі патаўшчэннямі, у якіх сканцэнтраваны жаўтковыя фалікулы ў выглядзе двух кампактных сіметрычных скапленняў. Частка фалікулаў заходзіць у сценку галаўной чашы амаль да ўзроўню брушной прысоскі. Шырыня пярэдняга сегмента амаль у 1,5 разы перавышае такую задняга сегмента і роўная 1.5 мм. Задні сегмент мехападобны, выгнуты, жаўтковыя фалікулы ўнутры сканцэнтраваны на вентральным баку, спускаючыся назад да палавога атрыума. Вобласць атрыума слаба аддзеленая. Прысоскі збліжаныя. Ротавая прысоска дыяметрам 0,1 мм размешчана субмаргінальна. Брушная прысоска 0,150 мм у дыяметры; фарынкс — 0,1 мм. Насеннікі кампактныя, буйналопасцевыя. Палавы конус буйны, авоідны. Палавая адтуліна тэрмінальная. Памеры яец 0,090-0,1×0,055 мм.

Метацэркарыя. Метацэркарыі ў цыстах, пакрытых тоўстымі слаістымі гіялінавымі сценкамі. Цела грушападобнае, з шырокім, але кароткім заднім сегментам, запаўняе сабой амаль усю паражніну цысты. Вентральная западзіна глыбокая, кішэнападобная, хавае брушную прысоску і лопасці органа Брандэса. У аснове лопасцяў ляжыць комплекс залоз у выглядзе выцягнутага авальнага цела. Другасная экскрэторная сістэма тетракатыліднага тыпу.

Сістэматыка Від быў апісаны ад свойскай качкі на тэрыторыі Усходняй Прусіі і быў аднесены да новага роду Parastrigea Szidat, 1928. К. Одэнінг звёў у сінонімы Parastrigea anati Bychowskaja-Pawlowskaja et Zhukov, 1953, апісаны з Заходняй Сібіры ад крыжанкі. Паводле малекулярна-генетычных даследаванняў Parastrigea robusta апынулася ў межах роду Strigea Abildgaard, 1790.

Распаўсюджанне Від быў адзначаны ў Германіі, Чэхіі, Румыніі, Літве, Украіне, Расіі, Казахстане, Туркменістане, Кыргызстане (Ісык-Кульскай катлавіне). У Расіі адзначаны ў Калінінградскай вобласці, дэльце Волгі, Волжскім басейне (Пензенская вобласць), Заходняй Сібіры і на возеры БайкалСудариков В. Е. Трематоды фаўны СССР. Стригеиды. — М : Наука, 1984. — С. 68-71. — 168 с.. У Беларусі адзначаны ў азёрах Белае і НарачАкимова, Л. Н. Видовое разнообразие личинок трематод брюхоногих моллюсков водоемов Беларуси / Л. Н. Акимова, В. В. Шималов, Е. И. Бычкова // Паразитология. — 2011. — Т. 45, № 4. — С. 287—305..

Жыццёвы цыкл Упершыню жыццёвы цыкл паразіта быў апісаны К. Одэнінгам на тэрыторыі сучаснай Германіі і у Чэхіі. Выхад мірацыдыяў з яец пры тэмпературы 18-21 °C назіраецца на 9-12 суткі.

Першы прамежкавы гаспадар. У якасці першага прамежкавага гаспадара зарэгістраваныя віды , , , , , . У Германіі быў таксама зарэгістраваны выпадак паразітавання ў Sinsch U, Kaschek J, Wiebe J. Heavy metacercariae infestation (Parastrigea robusta) promotes the decline of a smooth newt population (Lissotriton vulgaris). Salamandra. 2018;54:210-221. https://www.salamandra-journal.com/index.php/home/contents/2018-vol-54/1911-sinsch-u-j-kaschek-j-wiebe/file . У запаведніку «» упершыню адзначана ў якасці першага прамежкавага гаспадара , што было першапачаткова эксперыментальна даказана Я. Войтакам у лабараторных умовах.

Другі прамежкавы гаспадар. У якасці другога прамежкавага гаспадара адзначаны амфібіі, прычым як лічынкі, так і дарослыя. Метацэркарыі лакалізуюцца пад скурай хваста і тулава. У апалонікаў роду назіраецца развіццё «анамалія P», якая выяўляецца ў лёгкай форме () або цяжкіх дэфармацыях канечнасцяў. Метацэркарыі знойдзены ў асобін відаў , (эксперыментальна), , , жабы , , , і . Пры гэтым у відаў , і , якія сінтапічна жывуць у новых «сажалках з монстрамі» Астраўцоўскага лесастэпу «анамалія P» не знойдзена.

Канчатковы гаспадар. Канчатковымі гаспадарамі з’яўляюцца качыныя. У Чэхіі зарэгістраваныя ў дзвюх відаў качыных птушак: у (у 14 асобін з 520) і (у 2 з 234 асобін). У. Я. Сударыкаў адзначае больш шырокі спектр качыных птушак (акрамя папярэдніх двух відаў): , , , , , , , але таксама і драпежных птушак і паганак: , , , , прадстаўнікі падсямейства , , , .

Дэфармацыя канечнасцяў у амфібій У 1949 годзе даследаваў выбарку зялёных жаб з сажалкі Трэвіньён (Фіністэр, Францыя), у якой 9 асобін з 49 (18,4 %) мелі полідактылію, пры гэтым у часткі асобін не толькі на задніх, але і на пярэдніх канечнасцях. Даследаванне характару атрымання ў спадчыну анамаліі прывялі Растана да разумення таго, што яна не успадкоўваецца і абумоўлена дзеяннем пэўнага фактару навакольнага асяроддзя. Жаданне больш падрабязна вывучыць развіццё анамаліі пры закладцы канечнасцяў прывяло Ж. Растана ў 1952 годзе да адкрыцця ў апалонікаў больш складаных і несумяшчальных з жыццём анамалій, названых ім «анамаліяй P»Свинин А. О., Ермаков О. А., Литвинчук С. Н., Башинский И. В. Синдром аномалии P у зеленых лягушек: история открытия, морфологические особенности и возможные причины возникновения // Труды Зоологического института РАН, 2020, Том 324, № 1. С. 108—123. http://www.ranaesc.ru/Svinin/Svinin_et_al_2020.pdf . Растан вывучаў прычыны анамаліі на працягу 20 гадоў, але так і не ўсталяваў прыроду дадзеных анамалій. Праз амаль паўстагоддзя, у 2016 годзе анамалія P была пераадкрыта на тэрыторыі Расіі (знойдзеныя масавая полідактылія і, упершыню, цяжкія выпадкі дэфармацыі канечнасцяў)Svinin A.O., Bashinskiy I.V., Litvinchuk S.N., Neymark L.A., Osipov V.V., Katsman E.A., Ermakov O.A., Ivanov A.Y., Vedernikov A.A., Drobot G.P., and Dubois A. First record of the Jean Rostand’s «anomaly P» in the marsh frog, Pelophylax ridibundus, in central Russia // Alytes, 2019. 37: 31-45., а таксама было знойдзена яшчэ некалькі месцапражыванняў на Усходне-Еўрапейскай раўніне. У 2019 годзе анамалія была зноў атрымана ў лабараторыі пры ўтрыманні апалонікаў роду з . У 2020 годзе было апублікавана даследаванне, у якім даказана, што анамалія P выклікаецца дзеяннем трэматоды Strigea robusta. Пры гэтым цяжар анамалій звязаны са стадыяй развіцця канечнасцяў апалоніка: пры заражэнні на ранніх стадыях развіцця канечнасці выяўлялася ў наступным цяжкая форма анамаліі, тады як пры заражэнні апалонікаў канечнасцю, якая ўжо развіваецца, фармавалася полідактылія (лёгкая форма) або нармальная канечнасць.

Уплыў на папуляцыі амфібій Трэматоды Strigea robusta прыводзілі да асобін у папуляцыях і нават прыводзілі да вымірання лакальных папуляцый, што было апісана ў ваколіцах Кобленца у Германіі.

Крыніцы

Спасылкі Вэб-сайт «Рананриум» (www.ranaesc.ru)

Катэгорыя:Паразіты птушак Катэгорыя:Паразіты земнаводных Катэгорыя:Дыгенетычныя смактуны