Павел Іванавіч Гулевіч (11 жніўня 1910, вёска Рудня Стаўбунская, Веткаўскі раён — 27 красавіка 1978) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Баранавіцкай вобласці.
Біяграфія З 1932 года ў Чырвонай Арміі. Удзельнік польскага паходу Чырвонай Арміі, савецка-фінляндскай вайны 1939—1940. З чэрвеня 1942 начальнік штаба, з кастрычніка камандзір партызанскага атрада, у лістападзе 1942 — ліпені 1944 гадоў — партызанскай брыгады імя Сталіна. Член КПСС з 1948 года. У 1944—66 гадах на савецкай і гаспадарчай рабоце.
Узнагароды Ордэн Чырвонага Сцяга Медаль «Партызану Айчыннай вайны» 1-й ступені
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Камандзіры партызанскіх злучэнняў, брыгад і атрадаў у гады Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Удзельнікі савецка-фінскай вайны Катэгорыя:Удзельнікі польскага паходу РСЧА