Гіпатрахі́на (Hypotrachyna) — род кусцістых лішайнікаў сямейства пармеліевых.
Апісанне Талом разеткападобны, дыяметр 4-10 см. Лопасці шырынёй 3-6 мм, часткова плоскія або ўвагнутыя, шчыльна прылеглыя да субстрату або выпуклыя, узбежныя, на канцах загінаюцца ўніз. Верх свінцова-шэры або белавата-шэры, матавы, паверхня на канцах бліскучая, з сарэдыямі; ніжняя частка — цёмная, ад бурага да амаль чорнага колеру. Саралі цёмна-шэрыя, карычневыя або аліўкавыя, галоўчатыя, утвараюцца на канцах лопасцей. Апатэцыі сядзячыя, з бліскучым, каштанава-карычневым дыскам і тонкім, суцэльным краем. У сумцы 8 спор. Споры аднаклетачныя, бясколерныя.
Пашырэнне У свеце вядома каля 230 відаў. Насяляюць кару дрэў, камяні, глебу сярод імхоў, распаўсюджаны пераважна ў тропіках і экватарыяльнай зоне. У Беларусі зрэдку сустракаюцца і .
Спасылкі
Катэгорыя:Пармеліевыя Катэгорыя:Роды грыбоў