Алена Анатолеўна Бараноўская (нар. , г. Мінск) — беларуская мастачка.

Біяграфія Нарадзілася года ў Мінску ў сям'і беларускага мастака Анатоля Бараноўскага. Скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут на аддзяленні станковага жывапісу ў 1990 годзе. Вучылася ў А. Бараноўскага, В. Грамыкі, М. Меранкова. Удзельніца мастацкіх выставак з 1986 года.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1991 года. Жыве ў г. Мінску.

З 2006 года выкладае ў гімназіі-каледжы мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка.

Творчасць Працуе ў станковым жывапісе ў жанры пейзажа, а таксама партрэта. Асноўныя творы: палотны «Азёрны край», «Далягляды», «Восень», «Блакітны май», «Восень на Свіслачы», «Дарогамі вясны», «Бабіна лета», «Зіма», «Веснавы зачын», «Шыпшына», «Аўтапартрэт з сынам». Творы знаходзяцца ў фондах БСМ, Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь, Светлагорскай карціннай галерэі «Традыцыя» імя Г. Пранішнікава (Беларусь), у зборах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, у прыватных калекцыях ЗША, Японіі, Германіі, Расіі, Італіі, ПАР, Польшчы, Ізраіля, Швейцарыі.

Узнагароды Узнагароджана залатым медалём Міністэрства культуры СССР (1990), граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2013), граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь за актыўную творчую дзейнасць (2015), граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2017).

Сям'я У шлюбе з беларускім мастаком Віталём Герасімавым мае сына Глеба, таксама мастака.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Мастакі-пейзажысты Беларусі Катэгорыя:Мастакі-партрэтысты Беларусі