Крупка — рака ў Беларусі, у Лідскім раёне, левы прыток ракі Дзітва.
Назва Назва Крупка балцкага паходжання.
Ад літоўскага krupus, kraupus «шурпаты, бугрысты (пра паверхню)», адсюль заходнелітоўскае krupė, прускае *crupeyle, латышскае kraupis «жаба» (з бугрыстай скурай)Топоров В. Н. Прусский язык. K-L. Москва, 1984. С. 211—215.. Далей да індаеўрапейскага *kreup- са значэннем няроўнай (ссохлай, патрэсканай, бугрыстай) паверхніJ. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 623..
Балцкія назоўныя паралелі — прускія тапонімы Craupeyne, Craupolythen, латышскі гідронім Kraupe. У аднакарэннай назве дзесенскай ракі Крупела корань Krup- з тыповым балцкім гідранімічным пашыральнікам -el-В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 192..
Назва найімаверней характарызавала дно — няроўнае, «шурпатае», поўнае ямаў, віроўТопоров В. Н. О северо-западнорусском локусе балтийской гидронимии. (из цикла «По окраинам Древней Балтии») // Res Balticae. 1995. С. 25.. Процілеглае значэнне ў рачной назвы Ліда, ад балцкага *laidas «склізкі, гладкі», г.зн. «Гладкая (дном)»V. Mažiulis. Prūsų kalbos etimologijos žodynas. Vilnius, 2013. C. 517.. Менш імавернае значэнне «Жабіна (рака)».
Гідраграфія Даўжыня — 15 км. Плошча вадазбору 83 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,7 м/км.
Пачынаецца на поўдзень ад вёскі Пурсці, цячэ па Лідскай раўніне, праз нізіннае балота Крупка, упадае ў Дзітву на паўднёвы ўсход ад вёскі Навасёлкі. На працягу 13,6 км каналізаваная: ад паўднёва-заходняй ускраіны вёскі Пурсці да вусця.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Прытокі Дзітвы Катэгорыя:Рэкі Лідскага раёна