Ва́йвары () — раён латвійскага горада-курорта Юрмалы, размешчаны за 30 км ад цэнтра Рыгі. Адна з самых малазаселеных і спакойных частак Юрмалы. Знаходзіцца паміж Каўгуры (Юрмала) і Асары.
На тэрыторыі Вайвары ёсць аднайменны чыгуначны прыпыначны пункт. Гэта станцыя адкрылася ў 1927 годзе і называлася тады «Асары 2». Пазней, у 1938 годзе, станцыю перайменавалі ў Вайвары. Па лініі рэгулярна курсуюць электрацягнікі, на якіх можна дабрацца да цэнтра Рыгі за 46 хвілін. Таксама праходзяць некалькі аўтобусных маршрутаў, якія злучаюць найбліжэйшыя раёны Юрмалы. Крыніцы
Катэгорыя:Мікрараёны Юрмалы