Жонка Драміхета — член дынастыі Лісімахідаў, жонка уладара племянога саюза гетаў Драміхета, адна з дачок цара Македоніі Лісімаха; яе імя ў гістарычных крыніцах не ўзгадваецца.
Пасля паражэння Лісімаха ў вайне з гетамі, ён быў вымушаны заключыць з Драміхетам мірную дамову, саступіўшы яму частку сваіх земляў, прылеглых да Дуная. Па сведчанні Паўсанія, Лісімах хутчэй, «пад ціскам неабходнасці» выдаў сваю дачку за кіраўніка гетаў, які ўмацаваў сваю ўладу ў выніку перамогі. Па ацэнцы Сапрыкіна, гэты шлюбны саюз сведчыць пра пачатак пранікнення грэцкага ўплыву і ладу жыцця ў гецкае асяроддзе, якое раней адрознівалася вельмі нізкай ступенню элінізацыі.
Згадкі Паўсаній. Апісанне Элады (кніга I, раздзел 9.6) Паліэн. Стратэгемы
Зноскі Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Царыцы Катэгорыя:Старажытная Македонія