Кэрал Крэйтан (; ) — амерыканская , камедыянтка і спявачка, найбольш вядомая дзякуючы «Шоу Кэрал Бёрнет».
Бёрнет выступала на Брадвеі, на тэлебачанні, здымалася у драматычных і камедыйных фільмах. Атрымала мноства ўзнагарод, уключаючы сем прэмій «Залаты глобус», сем прэмій «Эмі», прэмію «Тоні» і прэмію «Грэмі». Бёрнет была ўзнагароджана Прэзідэнцкім медалём Свабоды ў 2005 годзе, Прэміяй Марка Твэна за амерыканскі гумар у 2013 годзе і Прэміяй Гільдыі кінаакцёраў за ўклад у кінематограф ў 2015 годзе.
У 2019 годзе «Залаты глобус» заснаваў прэмію Кэрал Бёрнет за дасягненні ў кар’еры на тэлебачанні, уручыўшы Бёрнет першую ўзнагароду.
Зноскі
Спасылкі