За час акупацыі практычна ўсе яўрэі Клецкага раёна былі забітыя, а нешматлікія ацалелыя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах. У гета Клецка вязні арганізавалі супраціў і паднялі адно з найбольш буйных паўстанняў у гета на тэрыторыі Беларусі.
Рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, немцы стварылі на тэрыторыі раёна 4 гета: У двух гета горада Клецк (верасень 1941 — 22 ліпеня 1942) былі закатаваныя і забітыя каля 7000 чалавек. У гета вёскі Сіняўка (лета 1941 — жнівень 1943) былі закатаваныя і забітыя 920 чалавек. У гета вёскі Заастравечча (да чэрвеня 1942) былі забітыя каля 260 чалавек.
У Клецкім раёне два чалавекі былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд Вашым» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны». Гэта Васілеўскія Іван і Зінаіда — за выратаванне Левінай (Батвіннік) Лізаветы ў вёсцы КапланавічыЯд Вашем. История спасения. Василевские Иван и Зинаида. .
Два помнікі забітым яўрэям устаноўлены ў КлецкуHolocaust in Kletzk , Нарашэвічах і Заастравеччы.
Крыніцы
Літаратура
Клецкі раён Катэгорыя:Гісторыя Клецкага раёна