Дзмітрый Сяргеевіч Леана́рдаў (; 21 кастрычніка , с. Узунава Вянёўскага павета Тульскай губерні — ) — гісторык і педагог.

Скончыў Вянёўскае духоўнае вучылішча, Тульскую духоўную семінарыю, у 1896 годзе Кіеўскую духоўную акадэмію. Служыў інспектарам народных вучылішч па Віцебскім павеце. Віцебскай губерні. Працаваў выкладчыкам у Полацкім духоўным вучылішчы, з 1910 года у Віцебскім настаўніцкім інстытуце. Быў прызначаны дырэктарам Ніжагародскага настаўніцкага інстытута. У час паездкі ў Ніжні Ноўгарад у 1915 годзе захварэў на сыпны тыф і неўзабаве памёрДзмітрый Сяргеевіч Леанардаў // Полацкі краязнаўчы музей.

Пахаваны 5 студзеня 1916 года ў сяле Узунава Вянёўскага павета.

Аўтар прац рэлігійна-гістарычнай тэматыкі. Сапраўдны член Віцебскай вучонай архіўнай камісіі.

Бібліяграфія Полоцкий князь Всеслав и его время. — Полоцко-Витеб. старина, издав. Витеб. Учен. архивной комис., 1912, вып. 2, с. 121—216; 1916, вып. 3, с. 85—180; Вербальные теории богодухновенности среди западных богословов в XVII веке. Харьков, 1900; Теория богодухновенности в александрийской школе. Теория Оригена. — Харьков, 1906; Учение о богодухновенности Священного Писания апологетов II века. — Харьков, 1898; Учение о богодухновенности Священного Писания мужей апостольских. — Харьков, 1898; Учение свт. Иоанна Златоуста о богодухновенности Библии. — Харьков, 1912; Теории вдохновения и происхождения Священного Писания на Западе в XVIII—XIX веках. — Харьков, 1903.

Літаратура

Тульские епархиальные ведомости. 1916, № 9—10. — С. 136—138; (падрабязны некралог Леанардава Д. С.) Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-ти т. Т. 5. Биографический справочник. / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1981. — Т. 5. — 740 с. — 50 000 экз.

Спасылкі Дзмітрый Сяргеевіч Леанардаў // Полацкі краязнаўчы музей

Катэгорыя:Гісторыкі Расійскай імперыі Катэгорыя:Педагогі Расійскай імперыі Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Педагогі Беларусі