Тамара Сямёнаўна Якіменка (нар. , в. Архіпаўка, Сямёнаўскі раён, Чарнігаўская вобласць, УССР) — беларускі музыказнавец. Кандыдат мастацтвазнаўства (1985), дацэнт (1988).
Біяграфія Нарадзілася года ў вёсцы Архіпаўка Сямёнаўскага раёна. Скончыла ў 1972 годзе Беларускую дзяржаўную кансерваторыю імя А. В. Луначарскага па спецыяльнасці «Музыказнаўства», у 1975 годзе аспірантуру.
З 1975 года працавала на кафедры беларускай музыкі фартэпіяннага і кампазітарска-музыказнаўчага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, прафесар.
Член Саюза кампазітараў СССР, Беларускага саюза кампазітараў з 1990 года.
Навуковая дзейнасць Навуковыя інтарэсы: гісторыка-стылявыя, тэарэтычныя і этнапсіхалагічныя аспекты музычнага фальклору беларусаў; паэтыка, тыпалогія і арэалогія беларускага вуснага традыцыйнага меласа; музычная прастора беларускай этнапесеннай эпікі; гісторыя этнамузыкалагічнай думкі Беларусі.
Узнагароды Лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2005), узнагароджана нагрудным знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі» (2007).
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Музыказнаўцы Беларусі