За час акупацыі практычна ўсе яўрэі Касцюковіцкага раёна былі забітыя, а нешматлікія выратаваныя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадахЛитин А., Шендерович И. Вспоминая довоенные и военные годы .

Яўрэяў у раёне забівалі ў Касцюковічах, вёсцы Саматэвічы, на станцыі Камунары і ў іншых месцах. У вёсцы Студзянец 14—15 красавіка 1943 года паліцыянты выявілі 14 яўрэяў, якіх расстралялі і закапалі ў раёне пяньковага завода ў Касцюковічах.

Рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, немцы стварылі на тэрыторыі раёна 2 гета: У гета горада Касцюковічы (лета 1941 — 3 верасня 1942) былі закатаваныя і забітыя каля 400 чалавек. У гета вёскі Саматэвічы (да лістапада 1941 альбо 1942 годаЛитин А., Шендерович И. Самотевичи Костюковичского района ) загінула 169Кемеров М. Моё местечко Костюковичи —200 чалавек.

Помнікі забітым яўрэям раёна ўстаноўлены ў Касцюковічах на месцы масавага расстрэлу каля чыгуначнай станцыі Камунары, Саматэвічах і на месцы пахавання расстралянага нацыстамі ў 1941 годзе партызана-падпольшчыка, разведчыка партызанскага атрада № 124 Лазіка (Лазара) Шэйніна.

Крыніцы

Літаратура

Касцюковічкі раён Катэгорыя:Гісторыя Касцюковіцкага раёна