Лаўцэ () — левы прыток Даўгавы ў воласці Айзкраўклэ. Пачынаецца ў балоцістай мясцовасці на ўзгорку Сэлія на ўсход ад Мазсунакстэ. Цячэ ў напрамку на паўночны захад па Таўркальнай раўніне, у сярэднім і ніжнім цячэнні — па даліне Лаўцэ паралельна Даўгаве. Упадае ў Даўгаву ніжэй за Плявіньскую ГЭС. Вярхоўе ракі да чыгункі Елгава — Крустпілс зарэгуляванае, на ёй пабудавана некалькі сажалак. Найбуйнейшыя прытокі: Казупітэ, Сэчэнэ (справа) і Элітэ (злева). Крыніцы

Катэгорыя:Прытокі Дзвіны Катэгорыя:Рэкі Латвіі