Гастэрыя бародаўчатая (Gasteria verrucosa) — вечназялёная расліна сямейства асфадэлавых.
Апісанне Вечназялёны сукулент. Сцябло кароткае з двума радамі мясістых, скурыстых, укрытых белымі бародаўкамі лісцяў. Цвіце летам ружавата-зялёнымі кветкамі.
Размнажаецца лісцем і бакавымі парасткамі, якія ўтвараюцца на карэнішчы і ў пазухах лісця.
Пашырэнне Радзіма — Паўднёвая Афрыка.
Вырошчваецца ў аранжарэях і пакоях. Ценевынослівая, непатрабавальная да ўмоў вырошчвання.
Літаратура
Катэгорыя:Асфадэлавыя Катэгорыя:Сукуленты