Аляксандр Расціслававіч Барташэвіч (нар. , г. Мінск) — беларускі мастак.

Біяграфія Нарадзіўся года ў Мінску. Скончыў у 1985 годзе Мінскае мастацкае вучылішча. У 1988—1991 гадах вучыўся ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце. Удзельнік мастацкіх выставак з 1989 года.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1994 года. Жыве ў г. Мінску.

Творчасць Працуе ў станковым жывапісе ў жанрах тэматычнай карціны, пейзажа, партрэта. Асноўныя творы: карціны «Развітанне», «Камяні ў полі», «Рэквіем», «Партрэт знесенага дома», «Сон»; цыкл палотнаў «Чашы»; пейзажы «Зімовыя сады», «Веснавы пейзаж», «Яблыневы сад», «Пакінутая сядзіба»; партрэты «Вольга», «Жаночы партрэт».

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Мастакі Беларусі XX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі Беларусі XXI стагоддзя Катэгорыя:Мастакі-партрэтысты Беларусі Катэгорыя:Мастакі-пейзажысты Беларусі