Паводка на Хуанхэ 1938 года () — паводка, учыненая гаміньданаўскім урадам у Цэнтральным Кітаі ў час Другой япона-кітайскай вайны ў спробе спыніць хуткае прасоўванне японскіх войскаў. Яна была пасля названа «найбуйнейшым актам экалагічнай вайны ў гісторыі».
Перадгісторыя Пасля пачатку Другой япона-кітайскай вайны ў 1937 годзе хутка прасоўвалася ў цэнтр кітайскай тэрыторыі. У чэрвені 1938 года японцы кантралявалі ўвесь Паўночны Кітай. 6 чэрвеня яны захапілі Кайфэн, сталіцу правінцыі Хэнань, і пагражалі захопам Чжэнчжоу, важнаму чыгуначнаму вузлу, які знаходзіцца на скрыжаванні чыгунак Пекін — Гуанчжоу і Ляньюньган — Сіянь. Японскі поспех стаў бы непасрэднай пагрозай буйным гарадам Ухані і Сіяню.
Ход падзей Каб спыніць далейшы японскі наступ у заходняй і паўднёвай частцы Кітая, Чан Кайшы па прапанове Чэнь Гафу вырашыў падарваць дамбы на Хуанхэ каля Чжэнчжоу. Першапачатковы план быў разбурыць дамбу ў Чжоукоу, але тут войскі, якія абараняліся, сутыкнуліся са складанасцямі, і дамба была разбурана 5 чэрвеня і 7 чэрвеня ў Хуаюанькоу, на паўднёвым беразе. Вада лінула ў правінцыі Хэнань, Аньхой і Цзянсу. Паводка пакрыла і знішчыла тысячы квадратных кіламетраў сельскагаспадарчых угоддзяў і перамясціла вусце Хуанхэ на сотні міль на поўдзень. Тысячы вёсак былі затопленыя або знішчаныя, і некалькі мільёнаў жыхароў былі вымушаныя пакінуць свае дамы, стаўшы бежанцамі. Афіцыйная ацэнка загінулых пасляваеннай камісіяй нацыяналістаў сцвярджае аб тым, што пры паводцы загінула больш за 800 000 чалавек, але гэтыя дадзеныя гэтак жа могуць быць заніжаныя.
Вынікі Стратэгічнае значэнне паводкі ставіцца пад сумнеў. Японскія войскі выйшлі з раёна затаплення альбо на поўнач і на ўсход, альбо на поўдзень. Іх наступ на Чжэнчжоу быў прыпынены, але яны ўзялі Ухань у кастрычніку, атакаваўшы з іншага кірунку. Японцы не маглі акупаваць большую частку Хэнані да канца вайны, і іх кантроль над Аньхоем і Цзянсу застаўся нязначным. Большасць гарадоў і транспартных магістраляў у тых абласцях, якія былі затопленыя, ужо былі захопленыя японцамі; пасля паводкі яны не змаглі кансалідаваць свой кантроль над гэтым раёнам, і вялікая яго частка стала раёнам партызанскай вайны. Колькасць ахвяр у выніку паводкі застаецца спрэчнай; ацэнкі былі перагледжаны урадам КНР і іншымі даследчыкамі некалькі разоў на працягу дзесяцігоддзяў пасля гэтай падзеі.
Дамбы былі адноўлены ў 1946 і 1947 гадах, і Хуанхэ вярнулася да свайго першапачатковага (да 1938 года) рэчышча.
Крыніцы
Катэгорыя:Паводкі Катэгорыя:Хуанхэ Катэгорыя:Япона-кітайская вайна (1937—1945) Катэгорыя:Падзеі 1938 года Катэгорыя:Чэрвень 1938 года Катэгорыя:Тэхнагенныя катастрофы ў Кітаі