Бегла старожа — беларуская народная калядная песня. Упершыню запісана фалькларыстам Еўдакімам Раманавым у Гомельскім павеце і апублікавана ў ягонай працы «Беларускі зборнік: Песні, прыказкі, загадкі», выдадзенай у 1885 годзе. У 1919 г. песню згадвае Яўхім Карскі ў працы «Беларусы». Песня таксама запісаная Лідзіяй Мухарынскай у 1951 годзе ў в. Азершчына Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці.
На аснове варыянта, запісанага Мухарынскай, Леанід Барткевіч, саліст ансамбля «Песняры», стварыў у 1985 годзе песню «Бегла старожа» з песняроўскай аранжыроўкай. Тэкст быў зменены і дапоўнены. У 1999 годзе «Бегла старожа» ў выкананні Ларысы Сімаковіч увайшла ў супольны музычны праект «Легенды Вялікага Княства», прысвечаны музыцы Сярэдневякоўя і Адраджэння.
Кавер на народную песню ў 2007 годзе быў выпушчаны польскай групай «» пад назвай «Staroża», а пасля стаў саўндтрэкам польскай відэагульні «Вядзьмар 3: Дзікае Паляванне» пад назвай «The Song of the Sword-Dancer» («Песня танцора з мячом»).
Крыніцы
Катэгорыя:Шчадроўкі Катэгорыя:Калядныя песні Катэгорыя:Культура Гомельскай вобласці