Май-Ліс Раяла (; , Тамперэ, Фінляндыя — ) — прыма-балерына Фінскага нацыянальнага балета, кінаактрыса, харэограф, выкладчык.
Біяграфія Нарадзілася 26 красавіка 1930 года ў Тамперэ, у Фінляндыі. У 1939 годзе была залічана ў балетную школу, дзе займалася ў Аляксандра Сакселіна, а ў 1948 годзе была запрошана ў трупу Фінскага нацыянальнага балета, дзе ў 1952 годзе стала салісткай, а з 1956 па 1971 гады — прыма-балерынай.
У 1967 годзе стала выкладаць у балетнай школе Фінскага нацыянальнага балета, а з 1977 па 1982 годзе — балетмайстрам Хельсінкскага гарадскога тэатра. З 1979 па 1982 гады — старшы педагог, а з 1982 года — рэктар балетнай школы.
У 1967 годзе была ўзнагароджана вышэйшай дзяржаўнай узнагародай Фінляндыі для дзеячаў мастацтва — медалём «Pro Finlandia».
Першы муж — Нільс Рынкама (1920—1961), фінскі акцёр Другі муж — Марці Валтанен. У шлюбе з 1962 года. Крыніцы
Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём Pro Finlandia