Аляксандр Мікалаевіч Казакоў () — беларускі акцёр тэатра лялек, заслужаны артыст Беларусі (1992).
Біяграфія Скончыў Беларускі тэатральны мастацкі інстытут (1979). Працуе ў Дзяржаўным тэатры лялек Беларусі з 1979 года.
Яму ўласціва абвостранае пачуццё камедыйнага — ад мяккага гумару да буфанады і гратэску. Многіх сваіх герояў надзяляе рысамі эксцэнтрыкі, выразным пластычным малюнкам. Сярод лепшых роляў: Воўк («Чырвоная шапачка» Я.Шварца), Бармалей («Доктар Айбаліт» В.Карастылёва), Купец («Граф Глінскі-Папялінскі» А.Вольскага), Арлекін, тата Карла («Прыгоды Бураціна ў краіне дурняў» паводле А.Талстога), Гермес («Хачу быць богам» А.Вярцінскага), Бегемот («Майстар і Маргарыта» паводле М.Булгакава), Сымон («Сымон-музыка» паводле Я.Коласа).
Таксама працуе як тэатральны педагог. Выканаў некалькі роляў у кіно.
Узнагароды (1992) Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (2014) «Крыштальны анёлак» (прыз Саюза тэатральных дзеячаў Беларусі).
Літаратура
Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : [у 2 т.]. – Мінск, 2002. – Т. 1. – С. 469. Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (1949–2004) / А. А. Каляда. – Мінск, 2005. – С. 67. Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. – Мінск, 2013. – Т. 4. – С. 249. Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. – Минск, 2012. – Т. 3, кн. 1. – С. 298. Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. – Минск, 2006. – Т. 3. – С. 829.
Зноскі