Роберт Седракавіч Качаран (; , Сцепанакерт, НКАВ, Азербайджанская ССР) — другі прэзідэнт Рэспублікі Арменія з 30 сакавіка 1998 года па 9 красавіка 2008 года. Першы прэзідэнт Нагорна-Карабахскай Рэспублікі.
Біяграфія У 1972—1974 гг. служыў у Савецкай арміі. У 1975—1976 гг. працаваў на розных прадпрыемствах у Сцепанакерце і Маскве. У 1977—1982 гг. вучыўся на электратэхнічным факультэце Ерэванскага політэхнічнага інстытута, атрымаў дыплом з адзнакай. У 1980—1981 гг. працаваў інжынерам-механікам на Сцепанакерцкім электратэхнічным заводзе. З 1981 г. працаваў на розных пасадах у Сцепанакерцкім гаркаме УЛКСМ, займаў пасаду другога сакратара Степанакерцкага гаркама УЛКСМ, з 1986 г. — інструктар Сцепанакерцкага гаркама КПСС. У 1987—1989 гг. узначальваў партыйную арганізацыю карабахскага шаўковага камбіната. З лютага 1988 г. з’яўляўся адным з лідараў Арцахскага руху, члены якога змагаліся за выхад Нагорна-Карабахскай Аўтаномнай вобласці з Азербайджанскай ССР і яе наступнае ўключэнне ў склад Арменіі. Быў членам групы «Крунк», узначальваў арганізацыю «Міацум» («Далучэнне»).
З 15 жніўня 1992 па 24 снежня 1994 гг. — прэм’ер-міністр самаабвешчанай Нагорна-Карабахскай Рэспублікі. З 29 снежня 1994 па 20 сакавіка 1997 гг. — першы прэзідэнт Нагорна-Карабахскай Рэспублікі.
З 20 сакавіка 1997 па 9 красавіка 1998 гг. — прэм’ер-міністр Арменіі.
З 30 сакавіка 1998 па 9 красавіка 2008 гг. — Прэзідэнт Арменіі. У 2008 г. армянская апазіцыя на чале з першым прэзідэнтам Лявонам Тэр-Петрасянам, які балатаваўся на чарговых прэзідэнцкіх выбарах, праводзіла ў цэнтры Ерэвана мітынгі, выказваючы незадаволенасць вынікамі галасавання. Акцыі пратэсту выліліся 1—2 сакавіка 2008 г. ў сутыкненні мітынгоўцаў з сіламі правапарадку, у выніку якіх загінулі дзесяць чалавек, больш за 200 былі параненыяnashaniva.by.
Крымінальны пераслед Спецыяльная следчая служба Арменіі 26 ліпеня 2018 г. прад’явіла Качарану абвінавачанне ў гвалтоўным звяржэнні канстытуцыйнага ладу ў 2008 г. У той жа дзень экс-прэзідэнта краіны дапыталі ў межах крымінальнай справы аб забойствах на пратэстных акцыях апазіцыі 1 сакавіка 2008 г..
У 2018—2019 гг. Качарана неаднаразова арыштоўвалі і адпускалі па справе 1 сакавіка. Станам на чэрвень 2020 Качаран вызвалены ў трэці разЭкс-прэзыдэнта Армэніі Качар’яна вызвалілі пад заклад 4 мільёны даляраў.
Сям’я Жанаты, мае трох дзяцей.
Спасылкі
Катэгорыя:Выпускнікі ВНУ Арменіі Катэгорыя:Кандыдаты ў прэзідэнты Арменіі Катэгорыя:Прэзідэнты Арменіі Катэгорыя:Прэзідэнты Нагорна-Карабахскай Рэспублікі Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Арменіі Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Нагорна-Карабахскай Рэспублікі Катэгорыя:Ганаровыя дактары Дыпакадэміі МЗС РФ