«Помнікі дойлідства Беларусі» — серыя аўталітаграфій, створаных у 1977—2009 гадах беларускім мастаком Уладзімірам Басалыгам.
Высокамастацкія творы «Мірскі замак», «Царква ў Сынковічах», «Спаса-Ефрасіннеўская царква ў Полацку», «Каложская царква ў Гродне», «Спаса-Праабражэнская царква ў Заслаўі», «Вежа замка ў Любчы», «Нясвіжскі замак», «Слуцкая гімназія» і інш. знаёмяць з беларускай архітэктурнай спадчынай. Сваімі аўталітаграфіямі мастак заклікаў грамадства да захавання гэтых помнікаў. Кожны помнік архітэктуры мастак аздобіў арнаментальнай рамай з пазначэннем месца і часу пабудовы.
Паводле ўспамінаў мастака, на серыі яго натхніў пісьменнік Уладзімір Караткевіч. У 1980 годзе Басалыга быў звольнены з пасады галоўнага мастака Мастацкага фонду БССР за «няправільнае разуменне шляхоў развіцця беларускага выяўленчага мастацтва». Амаль дзесяць гадоў быў без працы, што дазволіла яму скончыць сваю серыю«Беларусь». Выдавецтва «Полымя». 2001.
Серыя «Помнікі дойлідства Беларусі» прынесла вядомасць мастаку. Літаграфіі шмат разоў выстаўляліся, друкаваліся на паштоўках, плакатах, у кнігах і школьных падручніках. Работы вызначылі асаблівасці яго творчага стылю, прыхільнасць да нацыянальнай тэматыкі. Выявы архітэктурных помнікаў У. Басалыга лічыў сваім галоўным мастацкім плёнам.
Крыніцы
Катэгорыя:Архітэктура Беларусі Катэгорыя:Творы 1977 года Катэгорыя:Цыклы гравюр Катэгорыя:Карціны беларускіх мастакоў