Бітва за Гому () — бітва за сталіцу кангалезскай правінцыі Паўночнае Ківу ў студзені 2025 года.
Сітуацыя У правінцыі Паўночнае Ківу знаходзяцца шахты золата, калтану і волава. У 2004 годзе на тэрыторыі правінцыі пачалося ўзброенае паўстанне прадстаўнікоў народа тутсі, падтрыманых суседняй Руандай. У 2022 годзе баевікі актывізавалі баявыя дзеянні. З сакавіка 2022 года Руанда наўпрост удзельнічала ў канфлікце з ДР Конга.
Ход падзей Раніцай 25 студзеня паўстанцы групоўкі «Рух 23 сакавіка», падтрыманыя руандыйскімі інтэрвентамі, прасунуліся на ўскраіну Гомы, але, як паведамляецца, прасоўванне было адкінута сіламі ДР Конга. Баевікі захапілі і закрылі Міжнародны аэрапорт Гомы.
Да вечара 26 студзеня паступілі паведамленні аб тым, што паўстанцы прарваліся праз раён Мунігі за 9 кіламетраў ад цэнтра горада. Падчас сутычак загінула 13 міратворцаў.
27 студзеня паўстанцы цалкам захапілі Гому. Са слоў уругвайскіх міратворцаў, 100 кангалезскіх жаўнераў здаліся і перадалі сваю зброю на базе MONUSCO, як таго патрабавалі паўстанцы, у той час як 26 іншых вайскоўцаў і адзін паліцэйскі здаліся руандыйскім памежнікам блізу Гомы.
28 студзеня баявыя дзеянні працягваліся ў ваколіцах. Было афіцыйна пацверджана пра захоп аэрапорта Гома. Да 29 студзеня колькасць загінулых мірных жыхароў дасягнула 100 чалавек. Большая частка Гомы кантралявалася баевікамі. 30 студзеня асноўныя сутыкненні вяліся ў паўночных ваколіцах. Асабліва цяжкія баі ішлі ў раёне вёскі Турунга.
У ходзе баёў баевікі захапілі Су-25 і 20 беларускіх дронаў «Беркут-ВМ»Беспилотники из Беларуси захватили повстанцы в Демократической Республике Конго.
Ахвяры Міністэрства аховы здароўя Дэмакратычнай Рэспублікі Конга паведаміла, што станам на 30 студзеня ў бальнічных моргах горада Гома і вакол яго знаходзіліся 773 целы. Па словах міністэрства, шмат цел ляжаць на вуліцах, з 26 па 30 студзеня зафіксавана 2880 параненых.
Крыніцы
Катэгорыя:Бітвы XXI стагоддзя Катэгорыя:Бітвы паводле алфавіта Катэгорыя:Канфлікты 2025 года Катэгорыя:Студзень 2025 года