Аперацыя «Міхель» () — кодавая назва карнай аперацыі нямецкіх войскаў супраць савецкіх партызан і мясцовага насельніцтва Косаўскага, Бярозаўскага, Ружанскага, Пружанскага раёнаў Беларускай ССР 30 жніўня — 4 верасня 1942 года.

Аперацыя праводзілася сіламі 3-га батальёна 11-га паліцэйскага палка, 3-га батальёна 15-га паліцэйскага палка, 2 матарызаваных узводаў жандармерыі, узвода проціватанкавых гармат супраць партызанскіх атрадаў імя Шчорса, імя Дзімітрава, імя Варашылава. Партызаны нанеслі ўдары па варожых флангах і тыле і без страт адышлі ў суседнія лясы. 4 верасня 1942 года карнікі атрымалі загад на правядзенне новай аперацыі «Трохвугольнік».

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Карныя аперацыі нямецкага войска Катэгорыя:Бітвы Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі Катэгорыя:Гісторыя Івацэвіцкага раёна Катэгорыя:Гісторыя Бярозаўскага раёна Катэгорыя:Гісторыя Пружанскага раёна Катэгорыя:Жнівень 1942 года Катэгорыя:Верасень 1942 года