Мэцью Мак-Гроры (; , Уэст-Чэстэр - , ) — амерыканскі акцёр, вядомы шмат у чым дзякуючы свайму вялікаму росту (2,29 м).
Біяграфія Нарадзіўся 17 мая 1973 года ва Уэст-Чэстэры, штат Пенсільванія, ЗША.
Уладальнік самай вялікай у свеце ступні (уключаны ў Кнігу рэкордаў Гінэса) і гіганцкага росту — 2 м 29 см. У дзіцячым садку ён быў ростам 150 см і важыў каля 70 кг. Даўжыня яго ступняў дасягала 45 сантыметраў. Абутак яму шыла кампанія «Converse», а шкарпэткі шыла мама.
Мэцью кінуў юрыдычную школу ў 1998 годзе, каб удасканальваць акцёрскае майстэрства. Дзякуючы сваёй унікальнай знешнасці і акцёрскаму таленту Мэцью Мак-Гроры за кароткі час удалося стварыць вялікую колькасць работ у Галівудзе і на тэлебачанні. Сыграў шэраг эпізадычных роляў, у тым ліку ў тэлесерыяле «Зачараваныя». Сыграў адну з ключавых роляў у культавым фільме Ціма Бёртана «Вялікая рыба».
Памёр 9 жніўня 2005 года на 33-м годзе жыцця ў Лос-Анджэлесе. Смерць наступіла ад сардэчнай недастатковасці. Фільмаграфія (2003) «Вялікая рыба» — волат Карл Зноскі
Катэгорыя:Акцёры ЗША